Андрусь
Такінданг

БУДЗЬМА
ЎЦЕШНЫМІ!

Мастак, музыка і тэлевядоўца Андрусь Такінданг цешыць увагай да крыху занядбанага і падзабытага.

Скончыўшы мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры, аднаўляў карціны на пасадзе мастака-рэстаўратара. На радасць меламанам пераасэнсоўвае традыцыйныя ўплывы і змешвае ўсе магчымыя стылі ў поп-рок гурце Recha і музычным праекце Harotnica.

Нянудна вучыць беларускай мове ў перадачы “Наша раніца” на канале АНТ. Андрусь нарадзіўся ў Мінску ў сям’і беларускі і ўраджэнца Чада. Дзяцінства прабавіў у вёсцы Чэрцы Віцебскай вобласці. Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!” Глядзець кліп на песню “Сац’яграха” Слухаць вершы Андруся з праекту “Чорна-белыя вершы”
БУДЗЬМА ЎЦЕШНЫМІ!
Андрусь Такінданг