Ганна
Трубачова

Будзьма
захопленымі!

Журналістка. Нарадзілася ў Мінску ў 1981 годзе. Амаль скончыла журфак БДУ. Была адлічаная з чацвертага курса, пра што ніколі не шкадавала. «Скончыўшы» ўніверсітэт, паехала адведаць ЗША, дзе затрымалася на чатыры гады. З тых часоў паталагічна апантаная вандроўкамі.
У журналістыцы з 16 гадоў. Працавала ў сацыяльнай журналістыцы і культурным аглядальнікам (газеты "Частная собственность", "Известия", "Экспресс Новости"). У 2005 годзе знаходзіць годнае прымяненне сваёй жарсці да аўтамабіляў, піша для аўтамабільнага часопіса "АВС". З 2009 вядзе ў газеце "Аўтабізнэс" рубрыку «Нефармат», якая прынесла ёй у тым жа годзе званне журналіста года на прэміі "Залатое пяро". У 2010 і 2011 гады — пераможца ў намінацыі "найлепшы тэст-драйв года" (прэмія "Залатое пяро").
Замужам за канцэртным фатографам Аляксандрам Tarantino Ждановічам. Гадуе дваіх дзяцей і шмат працуе (прычым часцяком з дзецьмі і практычна заўсёды з мужам, у садружнасці з якім робяцца ўсе праекты Ганны).
З працамі Ганны Трубачовай можна азнаёміцца ў яе блогу і на старонцы ў Facebook
Матэрыялы праекту «Захапленні»
Будзьма захопленымі!
Ганна Трубачова