БУДЗЬМА ЗАКАХАНЫМІ!

Леанід
Дранько-Майсюк

БУДЗЬМА
ЗАКАХАНЫМІ!

Леанід Дранько-Майсюк. Паэт-лірык, эсэіст, празаік. Нарадзіўся ў Давыд-Гарадку, што на Палессі. Скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. Служыў у савецкім войску. Працаваў на заводзе. Спадар Леанід даў беларускай літаратуры кнігу вершаў і эсэ “Стомленасць Парыжам” (1995).
Уладальнік “Цацачнай крамы” (2008). Яшчэ былі зборнікі вершаў «Вандроўнік» (1983) і «Над пляцам» (1986), "Тут" (1990) і "Паэтаграфічны раман" (2002), а таксама апавяданне-сімфонія "Анёлак і я" (2009), дзе паэт сцвердзіў, што чалавек па-сапраўднаму прыгожы тады, калі не пакланяецца хамству і калі кахае. Падарыў беларускай эстрадзе песню “Полька беларуская”, а беларускай мове — словы “далькажык” і "асветар". Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чытаць кнігі Дранько-Майсюка ў сеціве Запампаваць песню “Полька беларуская”
Леанід Дранько-Майсюк