Міхась
Скобла

Будзьма
прыкметнымі!

Міхась Скобла. Паэт, эсэіст, перакладчык. Нарадзіўся 23 лістапада 1966 на Зэльвеншчыне. Скончыў Дзярэчынскую СШ, філфак БДУ. За савецкім часам быў акупантам сумежных рэспублік – служыў у савецкіх войсках у Літве і Заходняй Украіне. Радасна працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў “Роднае слова” і “Бярозка”, адчайна – у Міністэрстве культуры і друку, на грамадскіх пачатках – у выдавецтве “Беларускі кнігазбор”.

Выдаў паэтычныя зборнікі: язычніцкі “Вечны Зніч” (1990), натурфіласофскі “Вочы Савы” (1994), касмалагічны “Нашэсце Поўні” (2001), выніковы – “Акно для матылькоў” (2009). Павесяліў аматараў паэзіі зборнікам пародый “Розгі ў розніцу” (1993), дзетак пацешыў кніжкай “Камень-перунок” (1998), а краязнаўцаў здзівіў гістарычным нарысам “Дзярэчынскі дыярыюш” (1999).

Падвёў вынікі ХХ стагоддзя дзвюма фундаментальнымі паэтычнымі анталогіямі: “Краса і сіла” (2003) і “Галасы з-за небакраю” (2008). Для класічнай серыі “Беларускі кнігазбор” падрыхтаваў аднатомавікі Ул. Жылкі, Л. Геніюш, Р. Крушыны, Р. Барадуліна, уклаў і пракаментаваў зборы твораў А. Салаўя, А. Сыса, Л. Геніюш (2 тамы), яе ж эпісталярны двухтомавік “Каб вы ведалі” і “Лісты з Зэльвы”.

Вядзе аўтарскую праграму “Вольная студыя” на радыё “Свабода”. Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Будзьма прыкметнымі!
Міхась Скобла