Уладзімір
Арлоў

БУДЗЬМА
ЗАМІЛАВАНЫМІ!

Уладзімір Арлоў. Празаік і паэт, аўтар гістарычнай прозы. Нарадзіўся ў Полацку. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Прызнаваўся ў любові да бацькі беларускіх гарадоў у кнігах “Таямніцы полацкай гісторыі” і “Ад Полацка пачаўся свет”. Выдаўшы “Краіну Беларусь” і “Адкуль наш род”, зрабіў так, каб тысячы беларусаў таксама прызналіся ў замілаванні да сваёй Радзімы. А яшчэ Арлоў выказвае трывалую нелюбоў да тыранаў і нялюдскіх рэжымаў у зборніку прозы “Ордэн Белай Мышы”, кнізе пра тое, што на вайне Дабра з Ліхам усё па-ранейшаму. “Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся” — гэта, дарэчы, назва апошняга арлоўскага зборніка паэзіі. У ім ад нянавісці — ані следу. Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!” Афіцыйны сайт Уладзіміра Арлова
БУДЗЬМА ЗАМІЛАВАНЫМІ!
Уладзімір Арлоў