“Купальскае Кола” – адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія насамрэч ведае і чакае кожны прыхільнік роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу – Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.
У 2018 годзе фестываль «Купальскае Кола» пройдзе дзясяты раз. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца ў цэнтры Мінска, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.
Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2018» стане парк актыўнага сямейнага адпачынку – «Дрымлэнд», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і куды дабрацца будзе зручна кожнаму! Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк.
Сёння “Купальскае Кола” можна разглядаць не толькі як фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з “першага дывізіёна” беларускай сцэны, але і як пляцоўку для станаўлення і папулярызацыі менш шырока вядомых айчынных гуртоў. Акрамя гэтага, штогод да ўдзелу ў фестывалі далучаецца ўсё больш выбітных замежных калектываў разнастайных напрамкаў, а таму мерапрыемства набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар і прэтэндуе на фармат буйнога міжнароднага фестываля. У 2018 годзе на сцэне фестываля «Купальскае Кола» выступяць каля 25-ці гуртоў: Мастер (Расія), PANYCHIDA (Чэхія), Varang Nord (Латвія), Tornado (Беларусь), Крамбамбуля (Беларусь), Aillion (Беларусь), Gods Tower (Беларусь), Znich (Беларусь) і многія іншыя.
У 2018 годзе гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна будзе чакаць маса пляцовак:
- Дзве канцэртныя пляцоўкі. Музычныя калектывы фолк, рок і метал кірункаў. Жывы гук.
- Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну і г.д.
- Актыўная пляцоўка: вяровачны гарадок, горкі, стральба з лука, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў.
- Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
- Карчма: стравы славянскай кухні.
- Квэст-рум.
- Атракцыёны.
- Тэматычныя фотазоны.
- «Перакулены дом».
- Трансляцыя ЧС па футболе.
Поўны спіс каманд:
1 дзень (22 чэрвеня)
Мастер, Gods Tower, Aillion, Tornado, Астрал, Soulsides, Yawar, Dymna Lotva, Varang Nord, Among Gods, Panychida.
2 дзень (23 чэрвеня)
Крамбамбуля, Znich, Trollwald, Omut, Бан-Жвірба, Massenhinrichtung, PlemЯ, Asymmetry, Used Friendly, Aratseya, SemantiC, An Argency, Awakening Our Memories, Ocean of my dreams
Вас чакаюць:
- Майстар-класы па народных танцах і спевах
- Святочная ярмарка
- Старажытныя напоі і народная кухня
- Карцінная галерэя ў стылі паганскага фэнтэзі, дзе можна будзе перавесці дух і адпачыць, удыхаючы дым кальяну
- Тэматычныя фота-зоны
- Паганскае капішча (з ідаламі!), дзе на працягу дня будуць праходзіць купальскія містэрыі
- Карагоды і спевы вакол святочнага вогнішча
- Дом вядзьмарак, дзе чараўніцы прапануюць жадаючым паваражыць за кубачкам гарбаты з зёлкамі
- Тэатралізаванае фаер-шоу
- Пляценне вянкоў
- Конкурс сярод дзяўчат на лепшую Купалку
- Пошук дзівоснай Папараць-кветкі.
Квіткі на фэст «Купальскае Кола» можна будзе набыць у папярэднім продажы або па месцы. Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі можна набыць, як на адзін дзень, так і на два дні.
Першыя 100 квіткоў (на два дні) – 30 бел. руб. (толькі праз сэрвіс bezkassira.by)
Квіток на 1 дзень папярэдне – 20 бел. руб.
Квіток на 2 дні папярэдне – 35 бел. руб.
Кошт квітка ў дзень фестываля – 25 бел. руб.
Сэрвісы па продажы:
Сэрвісы па продажы квіткоў:
Любыя касы kvitki.by, ticketpro.by і bezkassira.by
Дзецям да 16 год – уваход бясплатны (толькі разам з бацькамі).
Таксама дзейнічае спецыяльная цэнавая прапанова для калектыўных заявак на набыццё квіткоў ад арганізацыяў – «Купальскі Офіс»!
Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 1419497
+375 29 1117576
Сачыце за абнаўленнямі ў сацыянальнай сетцы Вконтакте.
Паводле арганізатараў