13 сакавіка ў мінскім клубе Графіці пройдзе вялікі канцэрт альтэрнатыўшчыкаў/пост-металістаў Re1ikt пры падтрымцы industrial гурта Voka.
Афіцыйны зварот гурта Re1ikt да сваіх слухачоў напярэдадні канцэрта:
«Дарагія сябры, пасля дадзенага канцэрта Re1ikt зробіць перапынак у выступах ў Мінску. Мы засяродзімся на студыйнай працы над новым альбомам. На апошнім вялікім канцэрце Re1ikt у гэтым сезоне мы выканаем як мага больш песень, якіх папросіце Вы!
Разам з намі для вас адыграе свой сэт гурт Voka http://vkontakte.ru/club12045804.
Спадзяемся, вам спадабаецца!»
Пачатак: 19.00
Уваход: 15000
Замова столікаў і іншая інфармацыя:
+375 (29) 77-999-18 / 17-999-18 / 613-95-06
ICQ: 531-07-353 / 165-650-843
Skype: diskoteq / Google: diskoteq