Другая выстава графікі мастачкі Кацярыны Паповай – «6» – пройдзе ў новых для Магілёва прасторы і фармаце. Выстава “Шэсць” шукала сваё месца ў горадзе доўгія два месяцы. І пра гэтыя прыгоды аўтарка абавязкова распавядзе. Пра ўласную выставу Кацярына кажа так:
– «6» – гэта пра тое, з чым мы сюды прыходзім. Пра вялікі і прыгожы шлях. Пра доўгую дарогу, па якой мы ідзем. Пра тое, што не забываецца і не сыходзіць. Пра сувязь з далёкім мінулым, якую часам нават не ўсведамляем. «6» – гэта пра людзей, знаёмых нам даўжэй, чым гэтае жыццё. Пра тых, каго ўжо сустракалі, любілі, з кім прайшлі шмат дарог. «6» – гэта пра вялікае, шчырае, сапраўднае. Пра глыбіню і моц. «6» – гэта пра каханне.
Творы Кацярыны Паповай можна будзе пабачыць 20 ліпеня ў мастацкай галерэі Андрэя Вараб’ёва па адрасе: пр-т Міра, 2а (тэрыторыя набярэжнай р. Дубравенкі).
Адкрыццё адбудзецца а 18.00. Аўтар чакае ў госці ўсіх, хто прагне і шукае, тых, хто гарыць унутры.
Паводле арганізатараў