Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь па шматлікіх просьбах аднаўляе выставачны праект «Айвазоўскі і марыністы» і запрашае на танцавальны перформанс «Жывапіс. Рух. Танец».
Акунуцца ў мора жывапісу, эмоцый і пачуццяў, адчуць на сабе рух вады, лёгкі брыз і суровую буру – у гэтым вам дапамогуць выступленні беларускіх харэографаў. 7 карцін і 7 перформансаў у выхадныя дні стануць не толькі правадніком у свет Айвазоўскага, але і цудоўным сінтэзам выяўленчага і музычна-харэаграфічнага вобраза.
ПРАГРАМА
21.04 «Бура на Азоўскім моры ў красавіку 1886 г.». Мора. Музыка. Вершы. Студыя танцавальнай імправізацыі і Майстэрня сучаснага танца. Праект Міхаіла Камінскага
22.04 «Ноч на востраве Родас». Інсталяцыя, якая выйшла за рамкі карціны. Яўгенія Нікалайчук – танцоўшчыца, перформер, мастак, архітэктар. Салістка тэатра танца «Альтана»
28.04 «Туманная раніца». Светлая пара за гадзінай ночы. Жывое дзеянне і Эрык Арлоў-Шымкус
29.04 «Чумакі на адпачынку». Каб зразумець, што значыць адпачынак, трэба добра стаміцца ў дарозе. Каб убачыць мастацтва, трэба правесці з ім нейкі час. Валерыя Хрыпач – танцмастак
05.05 «Вусце Тэмзы». Ганна Корзік, танцоўшчыца і харэограф
06.05 «Чумакі каля млына». Група h
Пачатак усіх харэаграфічных выступленняў – 17.30
Уваход па білеце ў музей
За магчымымі зменамі ў праграмме сачыце на сайце музея .
Паводле арганізатараў