This movie requires Flash Player 9
29.11.2016 | Афіша Мастацтва

«Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока»: міратворчая ініцыятыва Беларусі

У канцы снежня ў Мінску адкрыецца выстава сучаснага мастацтва «Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока», якая мае на мэце аб’яднаць пад адным дахам мастакоў з 27 краін свету.

ad_lisabona

Праект рыхтаваўся цягам гэтага года і быў створаны ў процівагу палітычнай напружанасці, якая існуе сёння ў свеце. Пра гэта прэс-канферэнцыі распавялі Павел Латушка, надзвычайны i паўнамоцны пасол Рэспублiкi Беларусь у Французскай Рэспублiцы, Галіна Ладзісава, дырэктар Музея горада Мінска, і мастак Віктар Альшэўскі.

Віктар Альшэўскі

Ідэя буйной міжнароднай арт-выставы, якая б паказвала гістарычнае пакліканне Беларусі як краіны, якая аб’ядноўвае самыя розныя погляды і ідэі, належыць Паўлу Латушку і Віктару Альшэўскаму. Усход і Захад, поўнач і поўдзень. Назва выставы абраная невыпадкова – яшчэ ў 1959 годзе прэзідэнт Францыі генерал Шарль дэ Голь у сваёй знакамітай прамове ў Страсбургу абвясціў “Вялікую Еўропу” ад Атлантыкі да Уралу. Менавіта з яе бярэ свой пачатак ідэя агульнай еўрапейскай прасторы.

На выставе будзе прадстаўленая 81 работа 27 мастакоў з 27 краін свету. У тым ліку з Нідэрландаў, Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Бельгіі, Сербіі, Венгрыі, Эстоніі, Украіны і Расіі. Майстры пэндзля прадставяць свае найлепшыя карціны, абсалютна розныя па стылі і тэматыцы. А многія з іх спецыяльна прыедуць у Беларусь на ўрачыстае адкрыццё.

radryhies

Значную ролю ў арганізацыі выставы адыгралі беларускія дыпламатычныя ўстановы, якія і праводзілі перамовы з патэнцыйнымі ўдзельнікамі. Важна адзначыць таксама, што праект «Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока» ажыццяўляецца без прыцягнення бюджэтных сродкаў, але дзякуючы бізнес-партнёрам. Генеральным партнёрам праекта выступіў “Прыёрбанк”.

Выстава «Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока» пачне сваю працу ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага 22 снежня 2016 года і будзе працаваць да 5 лютага 2017 года.

Канстанцін Касяк, budzma.by


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика