ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКАЙ ІДЭНТЫЧНАСЦІ: філасофская дыскусія на жыццёвы лад.
Адкрытая грамадская дыскусія
Мінск, банкетная зала гатэля «Еўропа»,
13 лістапада 2010 г.
Пачатак: 16.00
Праблема вызначэння, асэнсавання і канструявання нацыянальнай ідэнтычнасці застаецца адной з цэнтральных і актуальных праблемаў сучасных сацыяльных навук. Як зазначыў Зігмунд Баўман, ідэнтычнасць “становіцца прызмай, праз якую разглядаюцца, ацэньваюцца і вывучаюцца многія важныя рысы сучаснага жыцця”. Нягледзячы на вялікую колькасць навуковых прац, што раскрываюць феномен ідэнтычнасці, ланцужок пытанняў тэарэтычнага і прыкладнога характару выглядае бясконцым.
• Ідэнтычнасць – выключна сацыяльны канструкт ці адлюстраванне аб’ектыўных антрапалагічных адметнасцяў?
• Як суадносяцца індывідуальная і групавая самасвядомасці ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці?
• Якая роля розных крыніц самаідэнтыфікацыі ў беларускім кантэксце?
• Як уплываюць канфлікты з суседзямі на асаблівасці фарміравання беларускай ідэнтычнасці?
• Беларусь рэальная і ўяўляемая: якія галоўныя праблемы нацыянальнага будаўніцтва ў сучаснай Беларусі?
• Ідэалогія беларускай дзяржавы – мадэль гістарычнай памяці і канструявання ідэнтычнасці?
• Як выглядае беларуская ідэнтычнасць у вымярэнні розных пакаленняў?
• Як асноўныя культурныя траўмы Беларусі (Вялікая айчынная вайна, ЧАЭС, атрыманне незалежнасці) адбіліся на самаідэнтыфікацыі беларусаў?
• Ці існуе праблема выцісненай памяці ў альтэрнатыўнай гістарыяграфіі?
Філасофская дыскусія па гэтых і іншых пытаннях, звязаных з праблематыкай беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, адбудзецца ў “Ліберальным клубе”. Галоўныя эксперты – філосаф-гуманіст Валянцін Акудовіч, гісторык і культурны антраполаг Павел Церашковіч, палітолаг Віталь Сіліцкі.
Мадэратар – старшыня “Таварыства беларускай культуры Віленскага краю” Юрась Юркевіч.
Праграма мерапрыемства
16.00-17.00 Сутыкненне канцэпцыяў: мадэраваная дыскусія паміж экспертамі
17.00-17.30 Прэзентацыя даследвання па беларускай ідэнтычнасці Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS)
17.30-17.50 Кава-паўза
17.50-18.50 Агульная дыскусія
Па ўсіх пытаннях арганізацыі і ўдзелу ў мерапрыемстве звяртайцеся да Аляксандра Апейкіна (+375 29 2552362) і Яўгена Прэйгермана (+375 29 5168505).