У межах “Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) 5 верасня адбудзецца творчы вечар яскравага прадстаўніка беларускага мадэрнізму Алеся Разанава з прэзентацыяй яго нямецкамоўнай кнігі Der Mond denkt, die Sonne sinnt (“Месяц думае, Сонца разважае”). Вядучы імпрэзы – Ігар Бабкоў. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход – вольны.