Гурт “Верасень” у тэатры рускага раманса (вул. Чыгуначная, 27 корп.2)
Пачатак у 19-00, 20 лістапада 2010 года
Бард. Рок. Кантры. Змяшаць, але не ўзбоўтваць
Вольга Акуліч і гурт “Верасень” прапануюць свой рэцэпт добрай музыкі і запрашаюць на канцэрт “Бард. Рок. Кантры. Змяшаць, але не ўзбоўтваць”.
На працягу палутара гадзін музыканты прадставяць праграму песень ад “бард-акустыкі” да “электрычнасці” з короткім перапынкам на “беларускае кантры”.
– Атрымалася так, што Віталік Валошын, які грае на губным гармоніку, неяк прыцягнуў на рэпетыцыю банджо. Інструмент нам так спадабаўся, што было вырашана зрабіць пару кампазіцый з яго выкарыстаннем. Ну а назва для стыля – “беларускае кантры” – прыйшла сама сабой. Між іншым, цікавае атрымліваецца спалучэнне: беларуская музыка ў памяшканні Тэатра рускага раманса ў суправаджэнні амерыканскага народнага інструмента. Акрамя “экзотыкі” гледачоў чакае праграма з новых песень у электрычнасці і ў акустыцы. Ад “бардаўскага” мінулага мы спрабуем пакінуць усё лепшае – павагу да слова, добрую паэзію, асаблівую атмасферу даверу і шчырасці. Дадаўшы да гэтага больш яркую музычную афарбоўку, больш рознастайнае гучанне.
Вольга Акуліч – аўтар-выканаўца песень з Мінска. Пачынала свой творчы шлях як бард, у пачатку 2010 года запісала дыск акустычнага року “Трохкутнік” (прадстаўлены для свабоднага праслухоўвання на сайце “Эксперты.by” http://experty.by/node/730). Тады ж пачаў збірацца сталы склад гурта “Верасень”, пайшла праца над новай праграмай. Сёння у складзе гурта Вольга Акуліч (вакал, гітара), Артур Лучкоў (ударныя), Фёдар Немцаў (бас-гітара), Максім Сазонаў (гітара), Віталь Валошын (губны гармонік).
Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэдняя замова квіткоў (коштам ад 10 000 да 15 000) па тэлефоне +375 44 701 61 50