Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference.
Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з выпадковасцяў і “чорных лебедзяў”. Пазл будучыні складаецца з канкрэтных фрагментаў: зменаў у дэмаграфіі, стану эканомікі, тэхналагічных зрухаў, развіцця дзяржаўнага кіравання і процьмы іншых рэчаў, якія ўтвараюць доўгатэрміновыя трэнды. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference.
Антыканферэнцыя збярэ некалькі найлепшых беларускіх розумаў з абсалютна розных галінаў, а галоўным прамоўцам форуму будзе Юры Зісер. Але мы чакаем вашага прафесійнага ўнёску ў дыялог, бо будучыня куды больш варыятыўная, чым панэльныя дыскусіі. Таму палова форуму пройдзе ў фармаце World Cafe, дзе кожны ўдзельнік антыканферэнцыі скажа сваё слова.
Мы зрабілі адмысловую старонку канферэнцыі, дзе ўсё вельмі падрабязна: http://future.ideaby.org
Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, аналітычных цэнтраў, дзяржаўных органаў, медыяў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.
19 мая, субота
12:00 – 17:30
Прастора EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а)
Уваход вольны (патрэбна рэгістрацыя)
Паводле прэс-рэлізу