7 ліпеня пройдзе бізнес-сустрэча “Invent Yourself”, пры дапамозе партнераў ECLAB і DreamJob, з удзелам аташэ па камерцыі Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, Юліуса Глебоваса, які раскажа, ці лёгка адрыць свой бізнес у Летуве або знайсці там працу?
Тэма сустрэчы – “Ці лёгка адрыць свой бізнес у Летуве?”. Пачатак сустрэчы ў 12:00.
На сустрэчы мы абмяркуем наступныя тэмы:
– Прадпрымальніцтва і вядзенне бізнесу з Летувой
– Беларусь-Летува: вобласці перспектыўнага супрацоўніцтва. Дзе мы можам быць адзін аднаму карысныя?
– 5 пераваг рынку Летувы для пачатку працы ў Еўрапейскім Саюзе.
Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 27 гадоў.
Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.
Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 5 ліпеня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (20!).
Паводле арганізатараў