14 ліпеня пройдзе бізнес-сустрэча “Invent Yourself”, пры дапамозе партнераў ECLAB і DreamJob, з удзелам HR-эксперткі Святланы Тарулене, якая падзеліцца парадамі пры працаўладкаванні.
Тэма сустрэчы — “Шукаць працу — таксама праца!”. Пачатак сустрэчы ў 12:00.
На сустрэчы мы абмяркуем наступныя тэмы:
✔ Стратэгія і тактыка пошуку працы і выбару працадаўцы;
✔ Як скласці рэзюмэ і суправаджальны ліст;
Святлана Тарулене ў кіраванні персаналам больш за 15 гадоў, працавала ў банкаўскай сферы, у вытворчых, гандлёвых і сэрвісных кампаніях. На працягу 15 гадоў займала кіруючыя пазіцыі ў арганізацыях колькасцю ад за 5 000 чалавек (АСБ «Беларусбанк», ААТ “БПС-Ашчадбанк”, ААТ «Белінвестбанк», СП «Санта Імпэкс Брэст» ТАА), managerial coach
Што такое бізнес-сустрэчы ад “Invent Yourself”? Гэта дзелавыя гутаркі з экспертамі ў сферы бізнесу і вобласці HR, а таксама адмысловымі гасцямі праекта, якія падзеляцца сваім вопытам і парадамі ў пытаннях працаўладкавання або адкрыцця ўласнага бізнэсу за кубачкам кавы ці гарбаты. Тут можна не толькі даведацца шмат карыснай інфармацыі, але і асабіста пагутарыць са адмысловымі гасцямі праекта “Invent Yourself”. Праект прызначаны для моладзі не старэйшай за 27 гадоў.
Удзельнікі праекту змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне прадпрымальніцтва, фінансаў, стратэгічнага планавання і менеджменту, маркетынгу, аспектаў правы для адкрыцця сваёй справы, а таксама актуальныя і апошнія навіны аб рынку працы ў самых розных сферах дзейнасці. Акрамя таго, важным складнікам ўдзелу ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку.
Удзел у бізнес-сняданку абсалютна бясплатны, аднак патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Удзельнікі будуць адабраны па заяўках. Зарэгістравацца можна да 12 ліпеня, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежавана (20!).
Паводле арганізатараў