27 лістапада ў менскім клубе «Рэактар» пройдзе вялікі сумесны канцэрт гуртоў: B:N: і IQ48. Абедзве групы на гэтым канцэрце рыхтуюць сюрпрызы для гледачоў. Падчас канцэрту будуць праходзіць здымкі кліпа на новую песню
бярозаўскага гурта: B: N: «Жыцьцё маё».
«Мы яшчэ канчаткова не ведаем, ці будзе гэта цалкам лайф-запіс ці нешта іншае. На гэтым этапе мы спачатку вырашылі зняць канцэртнае відэа, а пасля ўжо вызначымся з канцэпцыяй кліпа », – распавёў Алесь Лютыч, франтмэн гурта.
Гурт: B:N: зараз займаецца падрыхтоўкай новага альбома. «Песні для альбома ўжо гатовыя, цяпер мы займаемся пошукам спонсара для іх запісу ў студыі. На канцэрце згуляем адну новую песню, якую яшчэ ніхто наогул не чуў, – падзяліўся сакрэтам Алесь. – Але, наогул, мы прытрымліваемся прынцыпу не граць на канцэртах шмат новых песень – дазваляем сабе
згуляць не больш за две».
Затое IQ48 прадставяць фактычна цалкам новую праграму. «Новы альбом, вядома ж, будзе самым лепшым альбом IQ48 і наогул лепшым, – смяецца Яўген Бузоўскі, гітарыст гурта і аўтар шматлікіх песень. – Такую музыку мы хацелі граць заўсёды. Мы раслі як людзі і як музыкі менавіта на такой стылістыцы – funk, rap-core, punk, крыху indie і нават stoner. Цяпер да гэтага, з радасьцю, і вяртаемся».
У апошні час група практычна не давала канцэртаў, прычынай чаго былі змены ў складзе. «Цяпер у IQ48 вельмі добры калектыў: Як у чалавечым, так і ў творчым сэнсе, – працягвае Яўген. – У нас дадаўся другі гітарыст – непаўторны Паўлік Яноўскі, а таксама новы і, спадзяюся, цяпер пастаянны басіст Улад Плюшчаў, ён грае таксама ў Hasta La
Filsta, а да гэтага – у “Крамбамбулі” і Zet. Раней таксама было нядрэнна, проста па-іншаму. Зараз жа нічога лішняга паміж намі няма і гэта адбіваецца на ўсім – ад п’янак да апантанай працы над альбомам.
Карацей, гучанне новага альбома атрымліваецца больш рок-н-рольным і папросту шчырым. А яшчэ тут шмат вострасацыяльных момантаў і вельмі асабістай лірыкі, што нават няёмка».
27 лістапада, клуб «Рэактар» (вул. Веры Харужай, 29).
Пачатак у 18:00. Квіткі: 20 000-30 000.
Месцы продажаў: пераходы м. «пл. Якуба Коласа», «Кастрычніцкая», ГУМ,
ГЦ” Купалаўскі”, ГЦ« Рыга », касы клуба «Рэактар». Даведкі па
тэлефоне: 375 29 6490 888.
тэлефон для сувязі: +375(29)6490888
P.S. Падчас выступа гурта :B:N: будуць адбывацца здымкi клiпа на песню Жыццё маё!