27.03.2013 | Асоба Афіша Будзьма ТУТ! Культура

Адбылося ток-шоў “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?”

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і інтэрнэт-тэлебачанне TUT.BYTB зладзілі  ток-шоў “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?”.

positiveУ Беларусі актыўна з’яўляюцца нішавыя выданні, новамедыйныя фарматы, якія дазваляюць зачапіць моладзевую аўдыторыю. Камерныя культурніцкія мерапрыемствы карыстаюцца папулярнасцю: імі поўняцца раздзелы афіш на кожным СМІ-сайце і адмысловыя старонкі у сацсетках. Не гледзячы на гэта на шырокай інфармацыйнай прасторы па-ранейшаму дамінуюць прадстаўнікі расейскага і заходняга шоўбізу, а ў свядомасці шэраговых беларусаў усё яшчэ існуюць ярлыкі аб “правінцыйнасці” сучаснай беларускай культуры.

Ці здольная культурніцкая журналістыка палепшыць нашае жыццё і свае пазіцыі ў медыя разважалі:

Віктар Марціновіч – намеснік рэдактара “БелГазеты”, журналіст, калумніст, выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ, пісьменнік. Таццяна Заміроўская  – журналістка, пісьменніца, музычны крытык (“БелГазета”, “Большой”, калісьці  – “Музычная газета”), вядомая сваім індывідуальным стылем. Алег Хаменка – музыка, лідэр гурта “Палац”, культрэгер. Міхал Анемпадыстаў – дызайнер, графік, фатограф,”рок- паэт”, перакладчык і публіцыст. Алесь Плотка – PR-мэнэджар  кампаніі “Будзьма беларусамі!”, паэт, мэнэджар культурніцкіх праектаў.

Мадэратар: Ірына Віданава (citidog.by). Удзел бяруць актыўныя прадстаўнікі культурніцкага жыцця Беларусі.

Запіс эфіру на TUT.BYTB.


Адзін каментар у “Адбылося ток-шоў “СМІ і культура: Якой мусіць быць культурніцкая журналістыка?””

  1. рхчп says:

    …Таццяна Заміроўская – журналістка, пісьменніца, музычны крытык (“БелГазета”, “Большой”, калісьці – “Музычная газета”). Вядомая сваім індывідуальным крытычным стылем, Алег Хаменка…

    Народ, выправіце.

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика