Гурт “Верасень” грае беларускамоўны софт-рок, “Maddy Daddy Band” грае луізіянскі блюз. Яны такія розныя – але 24 сакавіка яны выступяць разам. З праграмай, поўнай пазітыўнай энергіі.
Першы супольны выступ гуртоў адбыўся 16.01 на “напалову прыватнай” вечарыне з нагоды дня народзін вакалісткі гурта “Верасень” Вольгі Акуліч. Ідэя спалучыць разам такія розныя музычныя накірункі спадабалася і музыкам, і наведнікам. Так што 24 сакавіка адбудзецца пашыраная і палепшаная “версія” вечарыны з назвай “Too Old to ROCK, too YOUNG to Die”
Пачатак у 19 гадзін. Адрас Клуба “Алекс-с” – Мінск, вул. Чарнышэўскага 10-а, кошт квіткоў 15 тыр.