Артур Клінаў прэзентуе польскае выданне свайго раману “Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца” у перакладзе Малгажаты Бухалік. Польскае выданне носіць назву “Minsk. Przewodnik po Miescie Slonca”. Прэзентацыя адбудзецца 24 кастрычніка ў Варшаве ў Цэнтры сучаснага мастацтва ўва Ўяздоўскім замку.
25 кастрычніка ў Кракаве на Кніжным Кірмашы а 13-30 і ў клубе “Пад Яшчурамі” (Галоўны Рынак, 8) а 16-00 Артур Клінаў будзе падпісваць асобнікі новага выдання сваёй кнігі.