28 чэрвеня 2018, 12.00-17.00 у Мінску па адрасе: Уральская 3а (Канферэнц-зала баскетбольнага Клубу “Цмокі-Мінск”).
Асноўныя тэмы форума:
- імпакт-інвеставанне ў ЕС і краінах «Усходняга партнёрства»;
- карпаратыўная сацыяльная адказнасць бізнесу;
беларускі і міжнародны досвед ментарства для сацыяльных стартапаў;
- вымярэнне сацыяльнага эфекту дзейнасці сацыяльных прадпрыемстваў і не толькі.
На форуме выступяць эксперты з Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі ды Нідэрландаў.
Таксама на форуме будзе прадстаўлена прадукцыя і паслугі беларускіх сацыяльных прадпрыемстваў, у тым ліку, у сферы IT-тэхналогій. Напрыклад, распрацоўкі для аднаўлення функцыі раўнавагі з выкарыстаннем гульнявых VR-тэхналогій або сервіс для людзей, якія слаба бачаць, што дае анлайн памочніка на любой адлегласці.
Больш падрабязна пра мерапрымества, чытайце, калі ласка, па гэтай спасылцы.
Папярэдняя праграма даступна тут.
Мерапрыемства арганізавана ў працяг мінулагодняга Форуму сацыяльнага бізнесу Беларусі з мэтай абмену лепшымі практыкамі і абмеркавання спосабаў ўдзелу бізнесу ў вырашэнні сацыяльных ды экалагічных праблем.
Арганізатары мерапрыемства: ОДБ Брусель, Фонд “Добра”, Праграма падтрымкі Беларусі федэральнага ўраду Германіі, ПРААН Беларусь.
Партнёр мерапрыества: Берлінская школа сацыяльных інвацый.
Прыезд замежных экспертаў стаўся магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрасаюза.
Паводле арганізатараў