19 красавіка ў Вільні з вялікім сольным канцэртам выступіць украінская спявачка Джамала – пераможца «Еўрабачання 2016». Гэта будзе найбольш блізкі да Беларусі сольны канцэрт артыстскі ў гэтым годзе.
У Вільню яна прыедзе са сваімі музыкамі і тэхнічным персаналам – агулам 13 чалавек. Канцэрт будзе паўнавартаснай абкаткай новай праграмы, якую Джамала пакажа ва Украіне ў траўні, а потым павязе ў тур па ЗША.
У межах выступу прагучаць лепшыя песні за ўсю кар’еру спявачкі і кампазіцыі ў альбома «1944», які мінулай восенню на ўвесь свет выдала кампанія Universal. Музыку аздобяць ўражваючыя новыя відэапраекцыі.
– Гэту будзе мой другі прыезд у Вільню і я чакаю на яго з нецярпеннем. Мінулым разам усё было проста выдатна – рэакцыя людзей на маю музыку, сама краіна і нават сустрэча з прэзідэнтам Літвы!
Джамала перамагла на «Еўрабачанні 2016» з песняй «1944», прысвечанай генацыду крымскіх татар. Квіткі на канцэрт, які адбудзецца ў канцэртнай залі Compensa, каштуюць ад 21 да 46 еўра. Продаж на сайце Bilietai.lt.