У суботу 10 чэрвеня на плошчы каля Ратушы адбудзецца першы з трох штотыднёвых канцэртаў фестывалю «Джазавыя вечеры з Банкам БелВЭБ» сезону-2017. Хэдлайнерам вечеру будзе адзін з лепшых сусветных джазавых гітарыстаў Скот Хэндэрсан (ЗША), а адчыніць праграму 7-гадовая Сафія Курловіч з Салігорску. Пачатак канцэрта ў 20:00, уваход вольны.
Нягледзячы на свой юны ўзрост, джазавая піяністка і вакалістка Сафія Курловіч ужо мае салідны спіс дасягненняў. Сярод яе ўзнагарод Гран-пры конкурсу «Джаз-момант 2016» (Масква, Расія) і перамога ў рэспубліканскім конкурсе «Талент краіны» (2016). Сафія выступала ў канцэртах Ігара Бутмана і Дзяніса Мацуева. Была госцяй у шоў Максіма Галкіна «Лепш за ўсіх» на «Першым канале» (Расія), дзе выконвала дуэт з І.Бутманам. Музычнай адукацыяй юнага талента займаецца Салігорская дзіцячая школа мастацтваў.
– Сафія – на дзіва таленавітае дзіцё, бо яна пачала займацца ўсяго паўтары гады таму і за гэты час дасягнула проста надзвычайных вынікаў, – кажа яе настаўніца Святлана Пятровіч. – Мы вельмі ўдзячныя арганізатарам «Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ» за запрашэнне выступіць у Мінску, таму што большасць канцэртаў з удзелам Сафіі зараз адбываецца за мяжой.
Сафія Курловіч «Trips In The Air»:
Завершыць праграму «Джазавых вечароў» 10 чэрвеня Скот Хэндэрсан (ЗША), які быў прызнаны найлепшым джазавым гітарыстам па версіях часопісаў Guitar World і Guitar Player. Ён выйдзе на сцэну ў суправаджэнні французскіх музыкаў Арчыбальда Лаганьера (бас) і Рамана Лабае (бубны). Таксама ў першы дзень фестывалю выступяць спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША/Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata і VIP-jazz Андрэя Славінскага.
17 і 24 чэрвеня ў межах «Джазавых вечароў» мінчан чакаюць сустрэчы з бас-гітарыстам Крысціянам Галвезам (Чылі) і яго музыкамі, Клівам Джонсам (ЗША), Набілем Хемірам (Туніс), канцэртным аркестрам Барыса Мягкова, «Трыа Канстанціна Гарачага», Minsk Voices, Premier Orchestra.