2 лiпеня ўпершыню ў Мiнску, ўпершыню ў РТБД можна ўбачыць выдатную актрысу Дзiну Корзун (вядомую пасля здымак у фільме В.Тадароўскага “Страна глухих”, у 1999 г. – прэмія “Ніка” за лепшую жаночую ролю глуханямой танцоркі) у монаспектаклi “Звёздный мальчик” па матывах твора Оскара Уайльда.
“Каждую секунду мы с вами делаем свой выбор в ту или иную сторону, даже не замечая этого. Хотим или не хотим, но это происходит Здесь и Сейчас. Каждая наша мысль, слово и поступок имеют ценность. Я и моя коллега, музыкант Шолпан Шарбакова, будем счастливы поделиться с вами силой Слова, Музыки и теплом наших сердец.” (Дзiна Корзун).
Убачыць Дзiну на беларускай сцэне вялікая рэдкасць і незвычайнае задавальненне. Таму, набывайце квiткi i смела рушце ў РТБД за сапраўднымi эмоцыямi.
Паводле арганізатараў