14.03.2017 | Адукацыя Афіша Кіно

Дзе ўзяць грошы, каб зняць кіно?

19 сакавіка ў КінаСтартап-школе найлепшыя беларускія спецыялісты раскажуць усё, што сёння трэба ведаць пра фандрайзінг (фонды) і краўдфандынг. Калі вы даўно прыдумалі праект, які патрабуе істотных фінансавых укладанняў, гэтая сустрэча — для вас. Леанід Каліценя і Эдуард Бабарыка патлумачаць, дзе шукаць фінансаванне і як слушна прадставіць ваш праект патэнцыйным фундатарам.

kinaskola

КінаСтартап-школа — гэта школа для тых, хто хоча ператварыць свае аўдыявізуальныя праекты ў паспяховы бізнес.

На кожным занятку спецыялісты падзеляцца з удзельнікамі сваім досведам і ведамі ў самых сучасных кірунках мультымедыйнай прасторы. Удзельнікі даведаюцца, як увасобіць свае ідэі ў жыццё, а хобі — у працу, якая будзе прыносіць не толькі маральнае задавальненне, але і рэальныя грошы.

КінаСтартап-школа — гэта некамерцыйны праект, таму ўдзельнікі сплачваюць арганізацыйны ўнёсак — 3 рублі, што складае 10% кошту імпрэзы. Гэта магчыма дзякуючы падтрымцы донараў, фундатараў і ўласнаму ўнёску арганізатараў.

Усе заняткі КінаСтартап-школы праводзяцца Кінавучэльняй А. Палупанава ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем “Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнесу” (ТСІБ) у рамках праекта “Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі”, што рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Заняткі праходзяць па адрасе: г. Мінск, прастора “Вежа”, пр-т Дзяржынскага, 57. Бізнес-цэнтр Omega Tower, ст.м. “Міхалова”. Час правядзення: у нядзелі з 11:00 да 14:00.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика