Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” 27 лістапада 2010 года запрашае вас адзначыць 80-годдзе паэта, пісьменніка, родапачынальніка гістарычнай прозы і проста вернага сына сваёй Айчыны Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове – горадзе, у якім разгортваюцца падзеі “Ладдзі роспачы”, адкуль паходзіла маці пісьменніка і ў ваколіцах якога “апошні год” квітнела груша з пачатку рамана “Каласы пад сярпом тваім”.
У праграме святкавання:
– кароткая гісторыя горада Рагачова
– наведванне мясцінаў, звязаных з біяграфіяй або творчасцю Караткевіча
– традыцыйная музычная імпрэза
– конкурсы ў дарозе (па творчасці Караткевіча)
– шляхетныя граматы! :)
– кішэнны спеўнік ад МГА “Гісторыка”
Бонус: каляндарыкі і значкі
Таксама вам прапануецца распачаць новы рытуал, звязаны са святкаваннем Дня народзінаў паэта!
Ахвяраванні на транспарт (аўтобус з Мінска ў Рагачоў і назад) – 40 000. Просьба перадаць грошы загадзя, каб мы паспелі аддаць кіроўцу задатак.
Будзем радыя бачыць прыхільнікаў Караткевіча і з іншых гарадоў, што дабяруцца да Рагачова самастойна.
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 5376414 Ханна
+375 29 7550370 Зміцер
Мерапрыемства ладзіцца ад шчырай любові да Ўладзіміра Караткевіча і ў падтрымку кампаніі “Будзьма!”