Арганізатары : Школа мастацтваў для дарослых “Дзівіна Гармонія” і праект “Навуковыя падарожжы”.
14 ліпеня субота. Выезд з Мінску 9.00 – вяртанне 18.00.
Вядучыя:
культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі
мастак-манументаліст Аляксей Лосік.
Кошт удзелу 45 р. Дзецям зніжка.
Запіс на экскурсію тут.
У цыкле падарожжаў “Святло з неба” мы будзем знаёміць вас не толькі з гісторыяй месцаў, архітэктурнымі, мастацкімі вартасцямі аб’ектаў культурнай спадчыны. А таксама з інтэр’ерамі, унутраным убраннем храмаў, якое служыць не толькі рэлігійным мэтам, але паўстае унікальнай скарбніцай духу, перапляценнем розных пакаленняў, якія імкнуліся дапаўняць гэтую рэальнасць.
Пачнем маршрут з наведвання Касцёла Святога Юрыя ў Першаях. Храм — прыклад сталізатарскай архітэктуры 1933 года. Даведаемся пра гісторыю места, паглядзім на храм вачыма архітэктара і мастака. Жадаючыя змогуць зрабіць замалеўкі.
Далей пераедзем у Налібакі. Наведаем Касцел Ушэсця Дзевы Марыі (1935-39 гг), Праваслаўны храм святога Арханёла Міхаіла (2003-2006), Капліца і Браму XIX ст.
Пасля накіруемся ў Івенец, дзе наведаем адразу тры храмы – тры розныя стылі і часы:
– Касцёл Святога Міхала Арханёла («Белы касцёл», 1740-1749 гг., Дойлід А. Чаховіч; рэстаўраваны ў 1856-1860, арх. В. Бяляўскі),
– Касцёл Святога Аляксея («Чырвоны касцёл», 1905-1907 гг.) і
– Царкву Святой Ефрасінні Полацкай, архітэктар В. Даніленка (1998г.)
Скончым маршрут у Ракаве, дзе наведаем Спаса-Праабражэнскую царкву (1793) з брамай пабудовы 1886 года, Каталіцкую капліцу святой Ганны з брамай-званіцай на могілках (1862), Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1904-1906) і іншыя культурна-гістарычныя месцы горада.
Падчас эксурсіі запланаваны абед у кавярні. Жадаючыя змогуць рабіць замалёўкі, весці дарожныя нататкі, пакідаючы рукатворныя памяць аб уражанні, ведах, пачуццях …
Кантакты: Velcom: (29) 1-769-769 МТС: (29) 705-10-51 info@dh–school.by
Аб праекце
“Святло з неба” – новы экскурсійна -творчы праект школы мастацтваў “Дзівіна Гармонія” і праекта “Навуковыя падарожжы”. У кампаніі з культуролагам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам ЕГУ Сяргеем Харэўскім і мастаком-вітражыстам Аляксеем Лосікам, мы будзем знаёміць вас з беларускімі шэдэўрамі сучаснага манументальнага мастацтва, а менавіта з храмавымі вітражамі.
Часцей за ўсё вандроўцы звяртаюць увагу на знешняе аблічча храмаў і такіх здымкаў вельмі шмат. «Падарожнічаючы, ня абыходзіце храм. Абавязкова заходзьце! Менавіта ў інтэр’ерах храмаў збіраюцца унікальныя рэліквіі, бясцэнныя вобразы і шэдэўры дэкаратыўнага, прыкладнога і манументальнага мастацтва!” – перакананы культуролаг Сяргей Харэўскі.
Што азначае мастацтва вітража і для каго ствараліся вітражы ў старажытных храмах? Вітражы ствараліся для Бога! Такім складаным і велічным спосабам людзі транслявалі пачуццё наўпрост ў неба. Гэта і было сведчанне веры. А неба вяртала святло ў храм, дзе, пераламляючыся праз каляровыя шыбы, ён ствараў містычную атмасферу цуду.
Сённяшнія вітражы прызначаны перш за ўсё гледачам. Тым, хто, уваходзячы ў храм, адчувае гэтую містычную сувязь з небам праз шматколерныя вокны …
У цыкле падарожжаў “Святло з неба” мы будзем знаёміць вас не толькі з гісторыяй месцаў, архітэктурнымі, мастацкімі вартасцямі аб’ектаў культурнай спадчыны. А таксама з інтэр’ерамі, унутраным убраннем храмаў, якое служыць не толькі рэлігійным мэтам, але паўстае унікальнай скарбніцай духу, перапляценнем розных пакаленняў, якія імкнуліся дапаўняць гэтую рэальнасць.
Падчас вандровак жадаючыя змогуць рабіць замалёўкі, весці дарожныя нататкі, пакідаючы рукатворныя памяць аб уражанні, ведах, пачуццях …
Сардэчна запрашаем у нашыя падарожжы!
Паводле арганізатараў