Мінск 23 чэрвеня субота.
11.00-13.00.
Кошт удзелу 5 р.
Сбор каля Галоўпаштампту а 11.00. Рэгістрацыя тут.
Вядучыя:
культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей ХАРЭЎСКІ,
мастак-манументаліст Аляксей ЛОСІК.
У нашым маршруце 2 аб’екта: вітражы ў будынку Галоўпаштамта 80-х гадоў ХХ стагоддзя і Чырвоны касцёл, вітражы якога перажылі некалькі этапаў развіцця, пачынаючы з 10-ых гадоў ХХ стагоддзя.
Падчас экскурсіі ў вас ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з аўтарам вітражоў і пачуць з першых вуснаў для чаго і для каго яны ствараюцца.
Вы даведаецеся гісторыю такога знаёмага і невядомага будынка Галоўпаштамта, асаблівасці архітэктуры, гісторыю вітражоў, зірнеце на знаёмае вачыма мастака.
Далей мы накіруемся ў Чырвоны касцёл. І там, акрамя знаёмства з гісторыяй, мастацкай і культурнай вартасцю гэтага любімага мінчукамі месца, дарэвалюцыйным і савецкім мінулым, праўдай і выдумкай, у вас будзе унікальная магчымасць: зірнуць на ўнутранае ўбранне касцёла і ўбачыць тое, чаго яшчэ няма!
Пры дапамозе спецыяльнай праграмы дапоўненай рэальнасці вы ўбачыце вітражы, якія яшчэ не створаны. Вы зможаце зазірнуць туды, дзе жыве мастацкая задума, яшчэ не увасобленая ў шкле, убачыць касцёл з будучымі вітражамі ў дапоўненай рэальнасці!
Па заканчэнні экскурсіі жадаючыя змогуць зрабіць замалёўкі атрыманых уражанняў, пагутарыць з вядучымі, запісацца на наступную экскурсюі праекта «Святло з неба».
“Святло з неба” – новы экскурсійна -творчы праект школы мастацтваў “Дзівіна Гармонія” . У кампаніі з культуролагам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам ЕГУ Сяргеем Харэўскім і мастаком – вітражыстам Аляксеем Лосікам, мы пачнем знаёмства з шэдэўрамі сучаснага і старажытнага беларусскага манументальнага мастацтва, а менавіта з мастацтвам вітража.
Кантакты: Velcom: (29) 1-769-769 МТС: (29) 705-10-51 info@dh–school.by
Аб праекце
“Святло з неба” – новы экскурсійна -творчы праект школы мастацтваў “Дзівіна Гармонія” і праекта “Навуковыя падарожжы”. У кампаніі з культуролагам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам ЕГУ Сяргеем Харэўскім і мастаком-вітражыстам Аляксеем Лосікам, мы будзем знаёміць вас з беларускімі шэдэўрамі сучаснага манументальнага мастацтва, а менавіта з храмавымі вітражамі.
Часцей за ўсё вандроўцы звяртаюць увагу на знешняе аблічча храмаў і такіх здымкаў вельмі шмат. «Падарожнічаючы, ня абыходзіце храм. Абавязкова заходзьце! Менавіта ў інтэр’ерах храмаў збіраюцца унікальныя рэліквіі, бясцэнныя вобразы і шэдэўры дэкаратыўнага, прыкладнога і манументальнага мастацтва!” – перакананы культуролаг Сяргей Харэўскі.
Што азначае мастацтва вітража і для каго ствараліся вітражы ў старажытных храмах? Вітражы ствараліся для Бога! Такім складаным і велічным спосабам людзі транслявалі пачуццё наўпрост ў неба. Гэта і было сведчанне веры. А неба вяртала святло ў храм, дзе, пераламляючыся праз каляровыя шыбы, ён ствараў містычную атмасферу цуду.
Сённяшнія вітражы прызначаны перш за ўсё гледачам. Тым, хто, уваходзячы ў храм, адчувае гэтую містычную сувязь з небам праз шматколерныя вокны …
У цыкле падарожжаў “Святло з неба” мы будзем знаёміць вас не толькі з гісторыяй месцаў, архітэктурнымі, мастацкімі вартасцямі аб’ектаў культурнай спадчыны. А таксама з інтэр’ерамі, унутраным убраннем храмаў, якое служыць не толькі рэлігійным мэтам, але паўстае унікальнай скарбніцай духу, перапляценнем розных пакаленняў, якія імкнуліся дапаўняць гэтую рэальнасць.
Падчас вандровак жадаючыя змогуць рабіць замалёўкі, весці дарожныя нататкі, пакідаючы рукатворныя памяць аб уражанні, ведах, пачуццях …
Сардэчна запрашаем у нашыя падарожжы!
Паводле арганізатараў