Выступленне носьбітаў аўтэнтычнай этнапесеннай традыцыі Беларусі адбудзецца 2 верасня 2009 г. а 15.00 у Канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музык. У канцэрце возьмуць удзел песенныя гурты вёскі Казлы Ельскага раёна Гомельскай вобласці, вёскі Дзятлавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Кожны з калектываў прэзентуе асобную рэгіянальную традыцыю Беларускага Палесся. Праграма
этнаграфічнага канцэрта ўключае пераважна ўзоры каляндарнага і
вясельнага песеннага фальклору, якія найбольш поўна раскрываюць
самабытнасць спеўных стыляў Заходняга і Усходняга Палесся,
адлюстроўваюць жанравую, тыпалагічную, этнафанійную адметнасць
мясцовых музычна-фальклорных традыцый.