Міжнародны студэнцкі форум «PR-кветка» 12-ы раз пройдзе на базе факультэта журналістыкі БДУ з 27 по 29 сакавіка. Традыцыйна, арганізатарамі форуму з’яўляюцца студэнты 3-га курсу спецыяльнасці «інфармацыя і камунікацыя» і выкладчыкі кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю факультэта журналістыкі БДУ, суарганізатар — кансалтынгавая кампанія IPR Belarus, генеральны партнёр — velcom.
Канцэпцыя гэтага года – Дом камунікацыі. Арганізатары паспрабавалі сабраць усе віды камунікацыі пад адным дахам. Праграма форуму мае насычаны адукацыйны і конкурсны змест.
Адукацыйная частка – гэта 11 майстар-класаў ад экспертаў камунікацыйнага рынку Беларусі, 2 дыскусіі, прысвечаныя адкрыццю ўласнай справы і нюансам відэапрадакшна, кейс-турнір ад кампаніі velcom і арганізатараў II Еўрапейскіх гульняў. Спікеры асвецяць тэмы знешняга і ўнутранага PR, тэхналогій вонкавай рэкламы, асабістага брэнду і арганізацыі маштабных мерапрыемстваў.
У рамках конкурснай праграмы студэнты з Беларусі і Расіі прадставяць прафесійнаму журы 34 камунікацыйныя праекты ў 3-х секцыях – камерцыйных, некамерцыйных і startup-праектаў. Завершыцца форум нетворкінг-вечарынкай для ўдзельнікаў і слухачоў.
«PR-кветка» – гэта магчымасць даведацца аба ўсім пра трэнды ў свеце PR і рэкламы, пазнаёміцца з беларускімі экспертамі ў галіне камунікацыі, пачуць самыя свежыя ідэі студэнтаў беларускіх і расійскіх ВНУ. Дзверы Дома камунікацыі адкрыты для ўсіх, таму стаць слухачом можа любы жадаючы, які запоўніў форму рэгістрацыі. Удзел у форуме бясплатны. Падрабязна азнаёміцца з праграмай можна на афіцыйным сайце мерапрыемства.