Экскурсію ў межах фестывалю аўтарскай паштоўкі “Post Scriptum” праводзіць Міхаіл Валодзін
Дзе знаходзіцца мінская Бабілёнская вежа? Чаму архітэктара Гусева абвесцілі замежным шпіёнам? Што ёсць агульнае паміж Алімпіядай і канцом свету?
На гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце адказ, калі наведаеце 5 сакавіка ў 18:30 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4).
У сваёй аўтарскай праграме “Гісторыйкі на паштоўках” пісьменнік і аўтар “Мінскіх гісторыек” Міхаіл Валодзін паглядзіць на Мінск з незвычайнага ракурсу. І не толькі паглядзіць, але і правядзе віртуальную экскурсію па экспазіцыі для ўсіх тых, каму цікава гісторыя і міфалогія нашага гораду.
На сустрэчы можна будзе падпісаць у аўтара кнігу “Наш добры стары Бабілён” і пазнаёміцца з выставай паштовак.