Сольны канцэрт гурта адбудзецца у клюбе “Рэактар” 12 мая а 19 гадзіне. Імпрэза абяцае быць відавочнай, непазбаўленай розных нечаканасцей і эйфарыі. Прагучаць ужо знаёмыя песні з уласнага альбому (“Пошлы Гламур”), кавера на легендарныя ансаблі, а таксама новы матэрыял МВ. Гэта другі, пасля прэзэнтацыі першай кружэлкі вялікі канцэрт, і, як абяцаюць самі музыкі, ўсё пройдзе на лепшым узроўні. На гэты раз у якасці спецыяльнага госця запрошаны гурт “Remissia”, з іх дынамічным і мелагучным брыт/рок саўндам. Не заставайся абыякавым да жыцця! Прыходзь і далучайся каб святкаваць вясну разам з “МУТНАЕВОКА”! !БУДЗЕ СПЯКОТНА!
Квiткi:
10 000 – першыя 100
15 000 – астатнія папярэдне
20 000 – у дзень канцэрту
30 000 – месца за столікам (дыск у падарунак)