10, 11, 12 кастрычніка ў Віцебску ў кінатэатры “Мір” ( вул. Чэхава, 3 ) пройдзе кінафестываль шведскіх фільмаў на беларускай мове “Восеньская стужка”.Адкрыццё адбудзецца 10 кастрычніка у 17.00 з удзелам прадстаўнікоў пасольства Швецыі. Пасля адкрыцця будзе паказаны фільм “Бывай,Фалькенберг” (Швецыя, 2006. Рэжысёр: Еспер Ганслант. Працягласць фільма: 88 хвілін. Акцёры: Хольгер Эрыксан, Ён Аксел Эрыксан, *ЁргенСвенсан, Давід Ёнсан, Еспер Ганслант . “Бывай, Фалькенберг” – гэта дэбютны фільм Еспера Гансланта. Апошняе лета ў Фалькенберг. Галоўныя героі фільма – пяцёра сяброў дзяцінства, якія ўжо сталі юнакамі. Двое лепшых сяброў – Дэвід, які імкнецца застацца хлопчыкам, ды Еспер, як інікуды не хоча з’язджаць, – збягаюць да мора, прэч ад будучыні. Еспер рэгулярна вяртаецца дадому, і ніхто не заўважае ягонай адсутнасці. Ёрген фінансуе сваю службу дастаўкі харчавання “Снеданне ў ложак”,ажыццяўляючы рабункі з узломам. А Ён, які заўсёды не ў гуморы, дагэтуль лічыць, што бекон робіць яго шчаслівым. Будучыня маячыць на даляглядзе,але нікога з іх гэта не турбуе. “Бывай, Фалькенберг” – фільм пра сяброўства і ўспаміны ды пра развітанне з мястэчкам ля мора).
11 кастрычніка адбудуцца 2 сеансы:
У 10.00 будзе паказаны фільм для маленькіх “Маленькая калядная казка” (Швеция, 1999. Рэжысёр: MariMarten-Bias Wahlgren. У галоўнай ролі: Lisa Malmborg. Працягласцьфільма: 58 хвілін. Дзяўчынка Іна, набываючы пакупкі разам з маці, ўнатоўпе губляе свайго любімага мішку. Знайшоў яго стары чалавек, які, усваю чаргу, забывае яго на пошце, дзе мішка выпадкова трапляе ў мех злістамі для паўночнага шведскага горада Лулеё. У той час, як Іна дома ў Стокгольме сумуе па сваім згубленым мішку, з ім па ўсёй краіне адбываюцца шматлікія прыгоды, у выніку якіх ён зноў выпадкова трапляеда Іны – ужо ў якасці падарунка да Раства ад брата, які вяртаецца з Амерыкі). У 12.00: фільм “Чортавы правінцыялы” (Швецыя, 2004. Рэжысёр: МарыяБлум. Працягласць фільма: 98 хвілін. Акцёры: Софія Хелін, Кайса Эрнст,Ан Петрэн, Лаш Г. Арансан. Рэжысёр Марыя Блум нарадзілася ў 1971 годзе.“Чортавы правінцыялы” – яе першы ігравы фільм. Гісторыя разгортваеццавакол трох сёстраў, якія нарадзіліся і выраслі ў маленькай вёсачцы, ушведскай правінцыі Даларна. Малодшая сястра Мія, пакінуўшы дом у раннімузросце дзеля жыцця ў вялікім горадзе, вяртаецца дадому насямідзесяцігоддзе свайго бацькі. Святкаванне юбілею ў самым разгары.Старыя канфлікты ўзнікаюць зноў, атмасфера абвастраецца і хутка ўжо нетолькі кот апынаецца ў цэнтры праблем).
12 кастрычніка запланаваны 2 сеансы:
У 12.00: фільм “Віват кароль!”(Швецыя, 2005. Рэжысёр: Ульф Мальмрас.. Працягласць фільма: 90 хвілін.Акцёры: Ёзефін Нельдэн, Сесілія Валін, Ёханна Стрэмберг, Малін Морган,Ёэль Кінаман. Падзеі ў стужцы “Віват кароль!” разгортваюцца ў 1984годзе. Пасля таго як Абрэ не змагла патрапіць на канцэрт групы EbbaGron, яна вырашае пакінуць невялікае мястэчка, дзе жыве, і стацьрок-зоркай. Разам са сваімі сябрамі і панк-рокерам Міліянам яна ствараегрупу).
17.00: Правядзенне розыгрышу падарункаў (кніг, дыскаў з музыкай і фільмамі на беларускай мове, падвесак з гербам Віцебска). Паказ фільма-пераможцы, выяўленага паводле галасавання падчас усяго кінафестываля.
Таксама пройдзе кункурс з выставай дзіцячых малюнкаў, прысвечаных “Восеньскай стужцы”.
І самае галоўнае – УВАХОД ВОЛЬНЫ