This movie requires Flash Player 9
23.02.2017 | Афіша Кірмаш праектаў Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Кірмаш праектаў у Лідзе: прэзентацыя ідэй, вартых вашай увагі!

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць на прэзентацыю ідэй, якія цягам месяца збіраліся для конкурсу “Кірмаш праектаў” у Лідзе.

lida2

Кірмаш – гэта своеасаблівы конкурс ідэй, якія здольныя вырашыць пэўныя мясцовыя культурніцкія і/ці сацыяльныя праблемы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць іх па ўсёй краіне, і ў кожным горадзе такія Кірмашы спрыяюць з’яўленню новых адметных ідэяў, карысных для ўсіх.

На прэзентацыі аўтары прадэманструюць свае ідэі шырокай публіцы, а ўсе прысутныя змогуць ацаніць значнасць пэўнай ідэі, выказаць свае пажаданні, заўвагі і пры жаданні далучыцца да каманды праекта. Эксперты Кірмашу дадуць свае прафесійныя парады, а кампанія “Будзьма!” самым адметных і запатрабаваным ідэям дапаможа знайсці партнёраў для рэалізацыі.

Запрашайце на сустрэчу сваіх знаёмых, калег, сяброў, бацькоў, каб разам абмеркаваць ідэі, што могуць узбагаціць і разнастаіць жыццё лідчан.

Зробім Ліду горадам больш разнастайным, утульным, насычаным цікавымі сустрэчамі і падзеямі; горадам, з якога не хацелася б з’язджаць ніколі!

Чакаем вас 23 лютага ў галерэі-майстэрне “GA11ERY” (бульваркнязяГедыміна, 12, п. 11).

Пачатак у 18:00.

Уваход вольны для ўсіх!

Даведкі: (29)191-22-67, (29)784-32-21, www.budzma.by.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика