Вы марыце ўвайсці ў новую вясну з новымі ідэямі, змяніўшы сябе і сваю прастору да лепшага?
Кампанія “Будзьма беларусамі!” дае вам такую магчымасць:новы сезон “Кірмашоў праектаў” распачнецца 10 сакавіка з Магілёва!
Мы ўсе хочам бачыць свае гарады і мястэчкі ўтульнымі і разнастайнымі. Праўда, найчасцей штосьці канкрэтнае адкладаецца “на потым”.
Годзе адкладаць! Прыйшоў час новага творчага дыхання для вашых цікавых ідэй, каб у родным Магілёве было яшчэ камфортней, адметней і сучасней!
Шаноўныя магілёўцы, не ўпусціце магчымасць! Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае чарговы збор заявак на ўдзел у “Кірмашы праектаў” — адкрытай прэзентацыі грамадска-культурніцкіх прапановаў з відавочнай мэтай: зрабіць іх рэчаіснасцю супольнымі высілкамі гараджан.
На “Кірмашы праектаў” можна:
– атрымаць прафесійныя парады ад экспертаў;
– завесці новыя важныя знаёмствы з адмыслоўцамі;
– знайсці розных партнёраў, у тым ліку і з асяродку бізнесоўцаў.
У пошуку — грамадсказначныя праекты па кірунках ці на іх скрыжаваннях:
– урбаністыка, развіццё гарадской прасторы;
– творчыя сферы;
– захаванне гісторыка-культурнай спадчыны горада;
– дабрачыннасць і сацыяльная праца;
– раскрыццё турыстычнага патэнцыялу горада;
– экалогія;
Асабліва вітаюцца праекты, скіраваныя на развіццё грамадска-культурных камунікацый у горадзе!
Як узяць удзел:
Даслаць інфармацыю пра сябе (поўнае імя, узрост, род дзейнасці/арганізацыя, кантакты) і сваю ідэю на email: [email protected] да 3 сакавіка ўключна.
Аформіць праект можна ў любым прэзентацыйным фармаце: PowerPoint, Keynote, PDF, Prezi.com і інш. па плане:
– назва прэзентацыі;
– сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
– мэты і мэтавыя групы людзей (чаму і каму гэты праект неабходны);
– фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт);
– Што вы прапаноўваеце сваім патэнцыйным партнёрам у абмен на дапамогу.
Сам “Кірмаш праектаў” адбудзецца 10 сакавіка ў антыкавярні “Чердак” па адрасе: вул. Ленінская, д. 7, 3 паверх. Пачатак: 19:00.
Даведкі:
www.budzma.by
8 (029) 319-93-09