14:00-21:00
11 жніўня
Кніжна-вінілавы маркет у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”
Маркет аматараў кніжак, вініла, паштовак, якасных фотаздымкаў, і ўсяго таго, пра што мы забываем ў гэты такі інфармацыйны век інтэрнету. Запрашаем прыйсці ў дворык Галерэі Ў (Кастрычніцкая 19) 11 жніўня, каб разам з намі адпачыць і запомніць гэтае лета не толькі дажджамі.
Калі вы прадстаўляеце якую фірму па продажу адпаведнай радасці — чакаем вашых заявак да 10 жніўня.
Акрамя продажу новых кніг, вініла, аўдые-апаратуры, паштовак, здымкаў, вы можаце пры жаданні падаць заяўку на удзел у барахолцы, дзе зможаце перапрадаць свае улюбёныя кнігі, пласцінкі…
Чакаем вашых заявак на ўдзел у барахолцы таксама да 10 жніўня па спасылцы.