Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.
У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы.
Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднаўляе традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”.
На мерапрыемстве вас чакае:
- экскурсія па музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ад паэта спадара Алеся Жамойціна;
- займальная віктарына “Пяць крокаў да Запавету Мацея Бурачка”;
- музейна-педагагічныя заняткі “Фэст. Гулянне ў народным стылі”, “Сам зраблю батлеечную ляльку”;
- аквагрым для маленькіх наведвальнікаў;
- традыцыйны беларускі тэатр лялек “Батлейка”;
- выступленні музыкаў Андрэя Мельнікава, Міхаіла Бараноўскага, Зміцера Бартосіка на бард-сядзібе;
- выступленні фальклорных калектываў Смаргонскага раёна.
Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем вядомага краязнаўцы Антона Астаповіча.
Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне.
Кошт паездкі па маршруце Мінск – Жупраны – Кушляны – Мінск:
- дарослыя – 15 руб.
- школьнікі, навучэнцы, студэнты – 7руб. 50 кап.
- дзеці да 5 гадоў – бясплатна
Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в. Кушляны
Кантактныя тэлефоны: (017) 334–57–82, 334-56-21
Паводле прэс-рэлізу