11 і 12 ліпеня з 17:30 да 19:00 запрашаем на лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак (першыя лекцыі будуць прысвечаныя гісторыі Менска) з новым сезонам летняй “Гістарычнай школы” начале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара “Універсітэта імя Ніла Гілевіча”, Ганаровым старшынём ТБМ.
11 ліпеня Алег Трусаў распавядзе пра археалагічныя раскопкі Зянона Пазняка (Дамініканскі касцёл) і раскопкі Мінскага замчышча. Будуць паказаныя здымкі раскопак 80-х, паказаны дакументальныя фільмы пра гісторыю Менска. Тэма першай лекцыі “Старажытны Менск”.
12 ліпеня адбудзецца лекцыя на тэму “Менск і Мінск у ХІХ-ХХ стст.”
Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.