15 кастрычнiка а 17.30 у Цэнтральным доме лiтаратараў (Большая Никитская, д. 53 – 10 хвiлiн пехатой ад станцыi метро “Баррикадная”) пройдзе прэзэнтацыя кнігі В. Казакова “Цень гобліна”. Праводзiць вечарыну i сьпяваць будзе вядомы бард Вiктар Шалкевiч.
Валеры Казакоў да гэтага напісаў і выдаў каля дзясятка кніг паэзіі, прозы і публіцыстыкі, але ягонае імя беларускаму чытачу амаль невядомае. Ураджэнец Магілёўшчыны жыве, працуе, піша і выдаецца ў Маскве. “Цень гобліна” – першая кніга Валер’я Казакова на роднай мове. Гэтая кніга апавядае пра пераломныя падзеі найноўшай гісторыі, сьведкам і ўдзельнікам якіх аўтар быў сам.
Чакаем усiх жадаючых!