Напрыканцы мінулага года гурт Martin S. аб’явіў пра збор сродкаў на свой новы альбом, які мусіў працягвацца некалькі месяцаў. Збор скончыўся паспяхова, і ужо ўвесну гурт адправіўся на студыю, каб увасобіць свае задумкі ў рэальнасць. Бліжэйшым часам гурт абяцае выкласці ў сеціва сваю новую працу, а пакуль у якасці справаздачы Martin S. прэзентаваў міні-фільм пра новы альбом.
– Канешне мы адчувалі вялікую адказнасць перад нашымі слухачамі, – кажа лідар гурта Уладзімір Боська. – Не кожны дзень табе авансам давяраюць грошы, каб ты мог запісаць альбом, які да таго ж яшчэ можа і не спадабацца. Для ўсіх нашых слухачоў-акцыянераў гэта было вялікай рызыкай. Ну а мы ў сваю чаргу разумелі, што мусім трымаць справаздачу перад імі, менавіта таму і вырашылі зафіксаваць усё, што адбываецца на студыі, на камеру. У гэтым нам дапамаглі вельмі таленавітыя рабяты з творчага аб’яднання “Інакш”. У выніку было адснята проста цемень гадзін матэр’ялаў. Але, зразумела, што ўсё паказаць проста нерэальна, таму мы і спыніліся на фармаце міні-фільма. Я думаю, што гэты міні-фільм дае поўную карціну таго, што адбывалася ў працэсе запісу і што чакаць ад альбома ўвогуле. Магчыма некалі мы зробім з таго матэр’ялу, што застаўся па-за фільмам, пашыранную версію. А магчыма і не. Зараз жа нам проста хацелася паказаць слухачу, што мы вельмі стараліся і вельмі спадзяемся, што не расчаруем вас. Ну і гэтым фільмам мы анансуем вялікі канцэрт-прэзентацыю альбома, што адбудзецца 28.10 у сталічным клубе Рэ:паблік. Квіткі можна замовіць па тэл.: +375291138332 (дарэчы да рэлізу альбома яны каштуюць танней – 70.000; пасля рэлізу – 95.000).
Спасылка на сайт гурта – www.martin-s.org
Спасылка на сустрэчу – https://vk.com/msconcert
Спасылка на паблік гурта – https://vk.com/martinspublic
Спасылка на сам міні-фільм – https://www.youtube.com/watch?v=3rPYeOWhsdA