22.05.2015 | Афіша Навіны "Будзьма!" Робім культуру

Новы «Кірмаш праектаў» у Віцебску: «Свята на нашай вуліцы!»

У мінулы годзе падчас вялікіх гарадскіх святаў Віцебск паказаў і свой творчы запал, і прагу да новых кантактаў. Ініцыяваны адміністрацыяй горада збор  грамадскіх ідэй для праграмы святкаванняў скончыўся падтрымкай 9 з 10 вялікіх праектаў і некалькіх крэатыўных задумак, “злоўленых” у “сусветным павуцінні”. Сёлета прадстаўляеца яшчэ адна магчымасць цікаўным і неабыякавым зрабіць рэчаіснасцю сваю задуму.

КП_Віцебск_Афіша

Тут як у спорце: здаровы фестывальны “дух”, якім так вядомы Віцебск, трэба трэніраваць новымі практыкаваннямі ў крэатыве і… рашучасцю яго прадэманстраваць.  Тым больш нагоды – цудоўныя: калі як не на Дні Горада варта здзейсніць мару падарыць найлепшыя эмоцыі сабе і людзям, побач з якімі жывеш? Аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска заклікае спрычыніцца да адной з буйнейшых культурніцкіх гарадскіх падзей праз падачу заявак на фармаванне праграмы свята. Свае ідэі наконт таго, як можна зрабіць больш адметным, цікавым і запамінальным Дзень Горада, агульнымі высілкамі палепшыць культурную прастору горада, можна прадставіць і абмеркаваць 28 мая на “Кірмашы праектаў” – пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы ўвойдуць у праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні!

“Кірмаш праектаў” – гэта адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую праводзіць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у многіх гарадах Беларусі.

Тут можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў ды партнёраў. Фармат мерапрыемства – так званая “маланкавая размова”, што фактычна выглядае як аповед пра сваю задуму з прэзентацыяй, зробленай у PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых сэрвісах, цягам 5 хвілін.

Каб стаць удзельнікам “Кірмашу праектаў”, неабходна да 21 мая ўключна даслаць прэзентацыю сваёй задумы на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com па рэкамендаваным плане:

–          назва прэзентацыі;

–          кароткае апісанне зместу ідэі;

–          мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);

–          фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;

–          якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

Калі вы з тых, каму заўсёды хочацца новых і цікавых рашэнняў для свайго горада, яго культуры, і вы гатовыя падтрымаць яго развіццё і насамрэч атрымаць задавальненне ад агульнагарадскіх святаў, то гэта ваш шанец!


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика