This movie requires Flash Player 9
23.09.2015 | Афіша Літаратура Навіны "Будзьма!"

СЁННЯ! Прэзентацыя кнігі д-ра Янкі Запрудніка «Па гарачых слядах мінуўшчыны»

vokl_ZaprudnikКалі вы хочаце ведаць:

– чым жылі і пра што пісалі ў лістах маладыя беларусы больш як паўстагоддзя таму,

– як навучаліся ў Лювенскім універсітэце ў Бельгіі,

– з чаго пачыналася Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода,

– як выдавалася найбуйнейшая беларуская газета на Захадзе,

– як ладзіліся беларускія канцэрты ў Мюнхене ў 1950-х,

– чым адрознівалася жыццё ў Амерыцы ад жыцця ў Заходняй Еўропе.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і выдавецтва “Лімарыус” запрашаюць вас пачуць адказы падчас прэзентацыі кнігі амерыканскага беларуса, доктара Янкі Запрудніка “Па гарачых слядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952—1959”.

 

На вашыя  пытанні  адкажуць:

рэдактар кнігі Валянціна Трыгубовіч,

даследчыца Наталля Гардзіенка

і, канечне, прадстаўнікі выдавецтва “Лімарыус” і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

 

Месца спаткання: 23 верасня 2015 года ў 18.00 у кнігарні “логвінаЎ”.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика