05.01.2017 | Афіша Літаратура

Паэты планеты: Рансар, Бадлер, Апалінэр — 12 студзеня

Прэзентацыя трох кніг перакладаў у TUT.BY Gallery (пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр “Omega Tower”, 9 паверх).

ransar

Тры кнігі, шэсць перакладчыкаў, адно свята!

У межах імпрэзы адбудзецца прэзентацыя трох паэтычных кніг геніяльных французскіх лірыкаў розных стагоддзяў – П’ера дэ Рансара, Шарля Бадлера і Гіёма Апалінэра, – якія выйшлі ў новых беларускіх перакладах у серыі “Паэты планеты”.

Удзел бяруць паэты-перакладчыкі Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Кацярына Маціеўская, Уладзь Лянкевіч, Ганна Янкута і Андрэй Хадановіч.

Французская паэзія гучацьме ў арыгінале і па-беларуску. Ахвочыя змогуць падпісаць у перакладчыкаў зборнікі Рансара, Бадлера і Апалінэра, а таксама іншыя кнігі з серыі “Паэты планеты”.

Пачатак а 19.00.

Адрас: Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, бізнэс-цэнтр “Omega Tower”, 9 паверх.

Уваход вольны!


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика