Сплаў па цудоўнаму Палессю – гэта падарожжа ў свет дзікай прыроды і выдатная магчымасць пазнаёміцца з самай велічнай ракой Беларусі – Прыпяццю. Маршрут праходзіць па заказніку “Сярэдняя Прыпяць” – найбуйнейшаму ў Еўропе участку рачной поймы, якая захавалася ў натуральным выглядзе.
Прыпяць адна з самых велічных і прыгожых рэк Беларусі. За некранутасць яе прыроды, непраходную забалочаную пойму, яе часта называюць «Палескай Амазонкай». Плёсы, пляжы, затокі, азера чаргуюцца з высокімі абрывістымі берагамі. Лесу па берагах Прыпяці мала, у асноўным гэта вярбы усіх масцей. Славіцца Прыпяць рыбнымі запасамі – вось дзе рай для рыбака!
Праграма вандроўкі:
Пятніца. Выязджаем з Мінска ў 17:00. Вячэрні заезд у сядзібу. Размяшчаемся ў доме, смачна вячэраем, знаёмімся з гаспадарамі і інструктарам заўтрашняга сплаву.
Субота. Пасля сняданку і збораў выходзім на маршрут. Спярша ідзем па рацэ Смердзь. Высокія берагі тут сустракаюцца рэдка, вакол нізіннае балота, парослае лазняком. Праз некалькі гадзін сплаву ўваходзім ў Прыпяць. Гэтая рака дзівіць сваёй веліччу і прыгажосцю! За кожным выгібам ракі – зручнае месца для купання і адпачынку. Таму робім частыя прывалы і атрымліваем асалоду ад ракі. Колькасць птушак здзівіць нават хаджалага арнітолага! Заначуем у наметах, атрымаем асалоду ад зорнага неба і гукаў патрэсквання дроў у вогнішчы.
Нядзеля. Збіраем лагер, сьнедаем і зноў на байдаркі! Сёння шлях праходзіць па дзіўна прыгожых месцах: вусце Гарыні, а затым Лані і яшчэ кароткі кавалак Прыпяці да Мікашэвіцкага канала. Нацешыўшыся ўдосталь ракой, заканчваем наш паход, пераязджаем у сядзібу і адтуль адпраўляемся ў Мінск.
Гэты сплаў па Палессі вельмі адметным. Такім яго робяць людзі, якія будуць сустракаць нас, частаваць мясцовай ежай, суправаджаць на працягу ўсяго маршруту. Сям’я карэнных палешукоў, якія ведаюць і любяць свой край, падзеліцца гэтым з кожным удзельнікам сплаву.
Кошт: 180 рублёў (120 рублёў – дзеці да 12 год)
Ўключана ў кошт:
- вячэра, сняданак і начлег у сядзібе і 3-разавае харчаванне на маршруце;
- трансфер з Мінска да сядзібы і назад, а таксама ўсе ўнутраныя пераезды па праграме;
- праца інструктара;
- месца ў байдарцы, спасжылет, гермоупакоўка;
- турысцкі рыштунак (месца ў намёце, дыванок, спальнік);
- бівачны рыштунак (тэнт, кастравыя прыналежнасці, катлы, сякеры, пілы і да т.п.);
- агульная медаптечка, тэхнічка.
Калі: 20-22 ліпеня
Дзе: Берасцейская вобл.
Кошт: 180 рублёў (120 рублёў – дзеці да 12 год)
Падрабязней: walktofolk.by
Паводле арганізатараў