This movie requires Flash Player 9
22.08.2016 | Adnak! Афіша

Пажыральнікі рэкламы па-беларуску: гарадзенцы пабачаць ролікі пераможцаў Фестывалю aDNaK!

25 жніўня а 19-й у гарадзенскім Цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” адбудзецца паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў, якія ўдзельнічалі ў Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!

Такога ў Беларусі ніхто не рабіў. У рэжыме нон-стоп гледачы пабачаць узорныя працы рэкламістаў, якія смела і крэатыўна выкарыстоўваюць беларускую мову як прывабны і эфектыўны сродак камунікацыі. Будуць прадэманстраваныя ролікі, якія сабраў Фестываль aDNaK! за 7 гадоў свайго існавання.

Сустаршыні Аргкамітэта aDNaK! Ніна Шыдлоўская і Сяргей Скараход, не хаваючы ад слухачоў ні сакрэтаў падрыхтоўкі мерапрыемства, ні цікавых момантаў у працы журы, распавядуць пра сам Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!

Прыходзьце! Будзе цікава!

 

Крыху пра Фестываль

За сем гадоў Фестываль aDNaK! стаў трывалай камунікацыйнай пляцоўкай, якая збірае прафесіяналаў і навічкоў рэкламнага рынку Беларусі. aDNaK! развіваецца ў адпаведнасці з сусветным трэндам Glocal (спалучэнне глабальнага і лакальнага), матывуе бізнес і рэкламістаў працаваць у сусветным рэчышчы, адначасова шукаючы ў лакальным цікавыя ідэі і рашэнні, якія робяцца запатрабаванымі і эфектыўнымі на глабальным узроўні.

аDNаK-7 – гэта:

– выяўленне і актывізацыя беларускага крэатыўнага коду, вылучэнне адметных рысаў беларускамоўнай рэкламы;

– фіксацыя працэсаў эвалюцыі беларускага рэкламнага рынку;

– папулярызацыя, своеасаблівая “прышчэпка беларускасці” для рэкламістаў, кліентаў і спажыўцоў.

25 жніўня

Пачатак: 19.00

Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал”

вул. В. Траецкая, 31 (2 паверх)

Уваход вольны!

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика