Лета – час пікнікоў. Для тых, хто любіць спалучаць гастранамічныя экзэрцысы з філасофска-літарурнымі, мы радыя запрасіць на «Трансцэндэнты Пікнік» з Вольгай Гапеевай!
Госці:
▪ Анка Упала
▪ Юля Цімафеева
▪ Альгерд Бахарэвіч
▪ Ірына Герасімовіч
▪ Валянцін Акудовіч
Мадэратар – Максім Жбанкоў
Музыка – Уладзіслаў Бубен (Buben)
Гастранамічныя экзэрцысы – буфет “Тры Моркаўкі”
(В)ядомыя гісторыі — чытанне для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям.
Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працягваць і далей. Вынік – 31 гісторыя пад адной вокладкай.
Спачуваеце памідору? Не давяраеце макароніне? Думаеце, што ваш кубак – будыст? Вам да нас)
2 чэрвеня
18-00
Кнігаргя Логвінаў
праспект Незалежнасці 37А
Паводле арганізатараў