12 кастрычніка распачынаецца трэці сезон Пошука гульнёй-адкрыцьцём “Рамантычны Менск”.
Горад паўстане перад вамі ў новым ракурсе, зь іншага боку, не такім, якім вы звыкліся бачыць яго кожны дзень. Замест будзёных шэрых вуліц вы адчыніце стракаты сьвет незвычайных мясьцінак горада, станоўчыя эмоцыі, хвіліны экстрыму ды новыя знаёмствы і веды. Будзем радыя новым сустрэчам а таксама вашаму ўдзелу ў гульні!
Пошук (www.poszuk.info) – гэта гарадскі экшн з разгадваньнем велізарнай колькасьці рэбусаў і загадак, вар’яцкімі шпацырамі і прабежкамі па горадзе, морам пазытыўных эмоцый і паглыбленымі спазнаньнямі пра горад! Пошук зьявіўся ў Менску 2 гады таму як альтэрнатыва вельмі распаўсюджаным у сталіцы камерцыйным гульням, падобным на нашую. Пошук адрозьніваецца тым, што нашы заданьні зьвязаны ў першую чаргу з гісторыяй і культурай горада, у гульні прысутнічае здаровая доля экстрыму, а ЎСЕ (!!!) каманды і арганізатары зьвязаны моцнымі сяброўскімі адносінамі :)
Каб пагуляць у Пошук мог дазволіць сабе кожны ахвотны, мы зрабілі сымбалічны грашовы ўнёсак – 5000 рублёў ад каманды ды забаранілі карыстаньне асабістым аўтатранспартам.
Падаць заяўку магчыма, напісаўшы нам на e-mail: [email protected]. У лісьце трэба пакінуць назву каманды, імя капітана ды кантактны тэлефон.
Таксама зарэгіструем і адкажам на ўсе пытаньні па тэлефоне мтс +37529-753-03-12 (Сяржук) ды вэлкам +37529-629-63-37 (Лёша).