24 верасьня а 18:00 у канфэрэнц-залі Палацу Мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзэнтацыя анталёгіі беларускага паэтычнага перакладу ХХ стагодзьдзя “Галасы з-за небакраю”.
Выдавецтва – “Лімарыюс”.
Укладальнік – Міхась Скобла.
Афармляльнік – Генадзь Мацур.
“Прадзюсар” – Аляксандар Фядута.
“Галасы з-за небакраю” – канцэптуальны працяг анталёгіі беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя “Краса і сіла”. Яна мае аб’ём 900 старонак і зьмяшчае вершаваныя пераклады з 57 моваў, якія належаць пяру некалькіх пакаленьняў беларускіх перакладчыкаў.
Прэзэнтацыя – унікальная магчымасць набыць шыкоўна выдадзеную кнігу па кошце, ніжэйшым за крамны.