Запрашаем Вас на прэзентацыю 2 выдання кнігі “Беларускае слова ад спеву” на сядзібу ТБМ iмя Ф.Скарыны па вул. Румянцава, 1.
27 чэрвеня ў 19.00
Другое, дапоўненае выданне кнігі “Беларускае слова ад спеву”, прысвечана 25-годдзю творчай дзейнасці вядомага беларускага артыста Змітра Вайцюшкевіча. Кніга ўяўляе сабой зборнік літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, у яго ўключаны падарожныя нататкі, лірычныя замалёўкі, інтэрв’ю са спеваком, рэцэнзіі на яго музычныя альбомы.
Аўтары-ўкладальнікі : Э.Дзвінская, А.Мяльгуй, П. Севярынец.
Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”