Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на прэзентацыю кнігі “Аповед пра Шакунталу”.
Пераклад з санскрыту на беларускую мову, выкананы Ігарам Куліковым. Кніга складаецца з дзвюх частак. У першай частцы змешчаны пераклад арыгінальнага падання пра Шакунталу, якое дайшло да нас у выглядзе ўстаўнога аповеду (upākhyānā-) у Кнізе пачатку Магабгараты. Другая частка ўлучае найславутую санскрыцкую п’есу «Шакунтала пазнаная» (Abhijñānaśakuntala-), якая ёсць пазнейшаю перапрацоўкаю гэтага падання, выкананай бадай найлепшым санскрыцкім паэтам Каліда́сам (Kālidāsa-), які жыў дзесьці ў 4 ст. н. э.
11 ліпеня.
Пачатак – 19. 00.
Уваход вольны.
Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а.
Тэлефон для даведак: 8 (017) 334-42-69.
Паводле прэс-рэлізу